Богданович Александр Викторович
Член Постоянной комиссии Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь по национальной безопасности
Профессионализм. Ответственность. Справедливость.

PDA
Богданович Александр Викторович
Главная События

События

Состоялось вручения мячей осиповичской ДЮСШ от спонсоров Сергея Пунтуса и Бориса Колокина из компании «Фирма Австро» при участии олимпийского чемпиона Александра Богдановича

29 03/2018
29 сакавіка ў фізкультурна-аздараўленчым комплексе “Юнацтва” адбылася прыемная падзея: уручэнне выхаванцам ДЮСШ спонсарскай дапамогі — 80 мячоў для гульнявых відаў спорту. Такая колькасць прыблізна адпавядае гадавой патрэбе ўстановы ва ўзгаданым інвентары.Свой уклад ва ўмацаванне матэрыяльнай базы галоўнай “кузні” асіповіцкіх чэмпіёнаў зрабілі бізнесмены Сяргей Пунтус і Барыс Калокін, якія адгукнуліся на адпаведную прапанову дэпутата Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Аляксандра Багдановіча. У знак удзячнасці старшыня райвыканкама Павел Налівайка ўручыў нашым гасцям Падзячныя лісты, і пасля завяршэння цырымоніі Сяргей і Барыс адказалі на пытанні карэспандэнта “раёнкі”.













— Чаму вырашылі стаць спартыўнымі спонсарамі?

С.П.: Раней самі былі спартсменамі, займаліся плаваннем і добра ведаем, наколькі ўплывае на трэніровачны працэс забяспечанасць неабходнымі прадметамі-“расходнікамі”. Зараз наша кампанія ТАА “Фірма АВСТРО” дае добрыя прыбыткі, таму частку іх і ўкладваем у развіццё дзіцячага спорту.












— Як сталася, што звярнулі ўвагу менавіта на нашу ДЮСШ?

Б.К.: Працуем на тэрыторыі некалькіх постсавецкіх краін і маем намер падтрымліваць юных спартсменаў у кожнай з іх. Летась набылі інвентар для адной з казахскіх спартшкол, асіповіцкая ДЮСШ — другая спроба. Даведаліся пра яе ад Аляксандра Багдановіча, з якім даўно знаёмыя. I перакананы, што дапамога вашым спартыўным талентам прынясе рэальную карысць.

Все новости